Травеньскі сход аддзелу БАЗАВіталь ЗАЙКАЧарговы сход аддзелу БАЗА, які адбыўся 20 травеня быў справаздачна-выбарчым. Было абранае новае кіраўніцтва аддзелу, а таксама дэлегаты аддзелу на Кангрэс БАЗА, які прызначаны на 26 траўня сёлета.
Напачатку сходу была абраная выбарчая камісія ў складзе 4 чалавек: Мікола Цімашэнка (старшыня), Мікіта Агароднік (сакратар), Тацьцяна Красоўская, Андрэй Чыж. Затым з удзелам скарбніка аддзелу, Сяргея Пятровіча, была праведзеная рэгістрацыя сябраў аддзелу, якія маюць права голасу на выбарах кіраўніцтва аддзелу і на выбарах дэлегатаў на Кангрэс БАЗА. Было зарэгістравана 44 сябры аддзелу з правам голасу.
Затым зрабілі справаздачы старшыня, сакратар і скарбнік аддзелу. Усім ім быў вынесены абсалюторыюм “з падзякай”. Затым адбылося высоўваньне кандыдатураў на пасаду старшыні аддзелу. Былі прапанаваныя кандыдатуры Віталя Зайкі і Сяргея Пятровіча, але апошні ўзяў самаадвод. У выніку галасаваньня (42 – за, 2 устрымаліся) старшынём аддзелу на наступны год быў пераабраны Віталь Зайка. Пасьля адбыліся выбары кіраўніцтва аддзелу – управы і рэвізыйнай камісіі. Па выніках выбараў ва ўправу аддзелу ўвайшлі Валянціна Якімовіч (сакратар), Сяргей Пятровіч (скарбнік), Антон Шукелойць, Юля Андрусышын, Алла Орса-Романо, Алесь Міцкевіч, Марат Клакоцкі, Тацьцяна Красоўская, Анатоль Колбун, Мікола Цімашэнка, Уладзімер Цяліца, Гражына Залеўская, Андрэй Чыж, Мікіта Агароднік. У склад рэвізыйнай камісіі ўвайшлі Валеры Дворнік, Зьміцер Левіт, Эмігідыюш Рыжы, Тацьцяна Кулакевіч.
Пасьля справаздачаў і выбараў управы аддзелу прайшлі выбары дэлегатаў на Кангрэс БАЗА. У выніку рэгістрацыі было высьветлена, што колькасьць правадзейных сяброў БАЗА, ад імя якіх праводзіцца выстаўленьне дэлегатаў, складае 100 чалавек. Такім чынам, па статутовым прынцыпе “1 дэлегату ад 5 сяброў” было абрана 20 чалавек, менавіта:
Зьміцер Левіт, Андрэй Чыж, Мікіта Агароднік, Мікалай Сагановіч, Уладзімер Цяліца, Валеры Дворнік, Анатоль Колбун, Валянціна Якімовіч, Мікалай Цімашэнка, Гражына Залеўская, Тацьцяна Кулакевіч, Андрэй Мядзьведзік, Зьміцер Моўчан, Віталь Ракуць, Сьвятлана Чарэднікава, Эмігідыюш Рыжы, Марат Клакоцкі, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская, Ліна Сагановіч.
Кангрэс пройдзе 26 траўня. Акрамя дэлегатаў аддзелу Нью Ёрк там зьбяруцца дэлегаты з іншых аддзелаў БАЗА.
На прыканцы сходу прысутныя засьпявалі беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.