Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама


ПАДЗЯКА за ахвяраваньні на рамонт Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага

Рамонт Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне - галоўнае сьвятыні Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы й ягонай залі, што служыць цэнтрам дзейнасьці беларускае эміграцыі на ўсю краіну, дзякуючы грашовай і працоўнай ахвярнасьці сьведамае значэньня гэтага асяродку часткі вернікаў ды беларускіх патрыётаў, ідзе пасьпяхова далей і можна спадзявацца, што будынак да лістападу 2007-га году, 50-х угодкаў уходзінаў у яго беларускае грамады, будзе цалкам адноўлены й упрыгожаны так, што ўсім нам можна будзе ў ім яшчэ з большай пабожнасьцю маліцца, з гонарам і прыемнасьцю зьбірацца на таварыскія сустрзчы й грамадзкую працу ды радасна спраўляць у гэтым кутку роднага краю на чужыне прыватныя й нацыянальныя ўрачыстасыці.

Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага з малітвай за Божае спрыяньне й узнагароду ім шчыра дзякуе ніжэй пададзеным асобам і ўстановам, што іхнымі шчодрымі ахвярамі летась і сёлета спрычыніліся да набліжэньня гэтае мэты:

Ананімна - 1000
Бартуль Вера - 100
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, Нью Ёркаўскі аддзел - 3000
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, Нью Ёркаўскі аддзел (на закуп гукавой апаратуры) - 3000
Вашкевіч Мікалай і Зоя - 100
Войтанка Ганна - 50
Ворт Кон - 50
Др. Расьціслаў Гарошка - 1000
Гойдзь Валеры і Сьвятлана - 200
Данілюк Барыс і Марыя - 850
Дворнік Валеры - 200
Кансысторыя БАПЦ - 5000
Капытка Сяргей і Тамара - 100
Касьцюкевіч Юры і Браніслава - 500
Кіпель Алеся - 2000
Др. Вітаўт Кіпель - 750
Колбун Анатоль - 800
Падлескі Андрэй і Галіна - 100
Др. Орса-Романо - 2000
Рагойша Надзея - 50
Романо Мікалай - 2000
Сагановіч Мікалай і Леаніла - 5240
Сільвановіч Аляксандар і Ніна - 50
Др. Смаршчок Мацей - 50
Тальянскі Анатоль - 500

Разам з гэтым, Парафіяльная Рада дзякуе др. Алле Орса-Романо за тое, што яна ў значнай меры спрычынілася да добрага выніку вышэй пададзенага збору й заклікае тых, што яшчэ не далажыліся іхнымі грашовымі ахвярамі на Божую й нацыянальную справу аднаўленьня будынку Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, зрабіць гэта з шчодрасьцю як найхучэй. Падзякі за ахвярную працу пры аднаўленьні будынку будуць абвяшчаца асобна.

Парафіяльная Рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы