Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама


Весткі й паведамленьні №485

Віталь ЗАЙКА

Гадавы справаздачна-выбарчы сход

У грамадзкай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне 21 травеня адбыўся справаздачна выбарчы сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА.

Напачатку сходу была абраная выбарчая камісія ў складзе старшыні, сакратара і двух сябраў (М. Цімашэнка, Г. Залеўская, А. Чыж, Ю. Міхед). Прайшла рэгістрацыя сябраў аддзелу для галасаваньня.

Затым са справаздачамі выступілі старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка, сакратар спн. Валянціна Якімовіч і скарбнік сп. Валеры Дворнік. Справаздачы былі прынятыя, і затым адбылося высоўваньне кандыдатураў на старшыню і абмеркаваньне працэдуры галасаваньня. Адзінай кандыдатурай аказаўся дзейны старшыня аддзелу сп. В. Зайка.

Галасаваньне было вырашана праводзіць адкрытым. Па выніках галасаваньня старшынём аддзелу БАЗА быў пераабраны сп. Віталь Зайка. Сп. В. Дворнік узяў самаадвод з пасады скарбніка аддзелу, і на пасаду скарбніка быў прапанаваны сп. Сяргей Пятровіч. Сп. Андрэй Чыж выказаў жаданьне працаваць памочнікам скарбніка. Па прапанове старшыні было вырашана прагаласаваць разам за новы склад управы Нью Ёрскага аддзелу БАЗА, у які, за вылікам памершых і неактыўных сябраў, увайшлі сябры папярэдняга складу ўправы (Юля Андрусышын, Валеры Дворнік, Анатоль Колбун, Ала Орса-Романо, Уладзімер Цяліца, Марат Клакоцкі, Аляксандар Міцкевіч, Тацьцяна Красоўская, У. Эмігідзіюш Рыжы, Зьміцер Левіт, Сяргей Пятровіч, Валянціна Якімовіч, Віталь Зайка) і яшчэ трое маладых людзей, што добра зарэкамэндавалі сябе ў актыўнай маладзёвай працы — Мікалай Цімашэнка, Гражына Залеўская, Андрэй Чыж. Па выніках галасаваньня новы склад управы быў прыняты.

Прысутныя пажадалі новай управе плёну ў працы. Затым у разьдзеле “Рознае” прагучэлі аб’явы і паведамленьні.

Пасьля сходу аддзелу адбыўся сход маладзёвай арганізацыі БАЗА — Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА).

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы