Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама


Красавіцкі сход аддзелу БАЗА ў Нью Ёрку

Яўген МАРОЗ

У грамадзкай залі пры Саборы Сьв Кірылы Тураўскага ў Брукліне 9 красавіка адбыўся чарговы красавіцкі сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку сходу старшыня аддзелу сп. Віталь. Зайка зрабіў аб’явы пра надыходзячы мітынг, прысьвечаны 20-годзьдзю Чарнобыля, і пра справаздачна-выбарчы сход, які адбудзецца 21 траўня.

Затым перад прысутнымі выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту сп. Зянон Пазьняк. Ён прааналізаваў прэзыдэнцкія выбары й падзеі “”гарачага сакавіка” 2006 году ў Беларусі ды палітычную сытуацыю, якая склалася пасьля гэтых падзеяў.

Як вядома, сам сп. Зянон Пазьняк быў кандыдатам у прэзыдэнты, зарэгістраваным перад выбарамі. Аднак дзеля беспрэцэндэнтных рэпрэсіяў і ўціску з боку рэжыму была неабходная зьмена тактыкі — рэжым не пакінуў нават самага мізэрнага шанцу на магчымасьць сапраўды вольных і справядлівых выбараў. Адказам рэжыму магло быць народнае галасаваньне – тэхналёгія, якая эфэктыўна магла-б знішчыць пляны рэжыму. Пры ўжываньні працэдуры народнага галасаваньня, для якога былі створаныя народныя грамадзкія камісіі, і падтрымцы ўсіх дэмакратычных сілаў, што выступаюць супраць рэжыму, хрыбет дыктатуры маглі-б зламаць, і ўладу пераняў-бы нацыянальны часовы ўрад. Аднак амбіцыі ды ружовыя спадзяваньні, а можа і прагматычныя падлікі, узялі верх. І ў выніку, сёньня Беларусь мае сфальшаваныя выбары, суцэльнае ашуканства з боку ўлады і працяг дыктатуры яшчэ невядома на колькі год. Выглядае, што апазыцыйныя дзеячы не былі гатовыя да сур’ёзных дзеяньняў і не скарысталі нават той пад’ём і ахвярнасьць беларускай моладзі, якая пра сваёй уласнай ініцыятыве стварыла намётавы гарадок на галоўнай плошчы ў Менску і мужна абараняла яго амаль пяць дзён. Плошча ў тыя дні атрымала ў народзе новы назоў — пляц Каліноўскага. Але не падтрыманы арганізаванымі дзеяньнямі апазыцыі ахвярны чын моладзі ня меў належнага працягу.

Падзеі 19-25 сакавіка 2006 году назаўсёды застануцца ў беларускай гісторыі. Аднак застануцца ў ёй і тыя змарнаваныя шанцы, што так бяздарна і ганебна былі ўпушчаныя беларускай апазыцыяй.

Што-ж рабіць далей? Цяпер ні ў кага ня можа быць сумніву, што на першы плян павінны выйсьці адукаваньне ды інфармаваньне людзей. Веды пра свой народ, пра сваю мінуўшчыну заўсёды, ва ўсіх народаў і ва ўсе часы, былі самай моцнай зброяй нацыі. Таму ня трэба выкоўваць гэтую зброю, а толькі эфэктыўна ўжываць яе. Яна будзе падставаю ўзмацненьня салідарнасьці, якая як ніколі патрэбная сёньня нацыянальным вызвольным сілам Беларусі.

Затым прагучэлі паведамленьнгі й аб’явы.

Моладзь засталася на яшчэ адзін сход, на якім быў абмеркаваны й прыняты Статут маладзёвай арганізацыі. На 21 траўня прызначаны сход маладзёвай арганізацыі, на якім адбудуцца выбары яе караўніцтва і рэгістрацыя сяброў.

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы