Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама


СТУДЗЕНЬСКІ СХОД АДДЗЕЛУ БАЗА Ў НЬЮ ЁРКУ

Віталь ЗАЙКА

У грамадзкай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага 9 студзеня 2005 году адбыўся сход аддзелу БАЗА і калядная імпрэза, ладжаныя аддзелам сумесна з парафіяльнай радай Сабору. Адразу пасьля літургіі прысутныя пакаштавалі смачнага абеду, падрыхтаванага сястрыцтвам у складзе Зоі Вашкевіч, Тацяны Красоўскай і Аляксандры Лістоўскай. Затым старшыня аддзелу БАЗА сп. Віталь Зайка, павіншаваўшы прысутных з Новым годам і Калядамі, акрэсьліў асноўныя падзеі мінулага месяцу і мінулага году. Да асноўных падзеяў мінулага году, што маюць вялікі ўплыў на становішча ў Беларусі, у дадатным пляне трэба адзначыць перамогу дэмакратычных нацыянальных сілаў ва Ўкраіне, а у адмоўным –правядзеньне рэжымам Лукашэнкі сфальсыфікаванага рэфэрэндуму і недэмакратычных парляманцкіх выбараў. Перамога нашых украінскіх братоў дае нам сілы й надзею на лепшую будучыню Беларусі.

З сваімі ўражаньнямі ад наведваньня Беларусі й Менску выступіла сябра аддзелу спн. Ала Кузьміцкая. Яна распавяла пра паездку ў Беларусь, зь якой вярнулася некалькі дзён назад, падзялілася агульнымі ўражаньнямі і адзначыла цяжкія ўмовы, у якіх апынуліся пэнсіянеры й моладзь у выніку эканамічнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі.

Затым з прамоваю, прымеркаванай да Калядаў, аб патрэбе міру сярод беларусаў і аб салідарнасьці паміж іх выступіў Старшыня Галоўнай Управы БАЗА сп. Антон Шукелойць.

Пасьля гэтага прайшла асноўная частка: канцэрт славутага сьпевака і паэта Сержука Сокалава-Воюша. Прысутныя з задавальненьнем праслухалі патрыятычныя і лірычныя песьні барда, і з энтузыязмам віталі як старыя, так і навыя творы.


прамаўляе Антон Шукелойць

выступае Сяржук Сокалаў-Воюш

Уплаты ў аддзел дасылайце скарбніку на адрас:

Valeri Dvornik
172 Millspring Rd.
Manhasset, N.Y. 11030

Чэкі выпісвайце на Belarusan American Association.

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы