ШТОГАДОВЫ СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧЫ СХОДВіталь ЗАЙКАСправаздачна-выбарчы сход нью ёрскага аддзелу БАЗАадбыўся 8 траўня. Напачатку старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка абвесьціў парадак дня і азнаёміў прысутных з асноўнымі падзеямі ў Беларусі за мінулы месяц.
Затым прысутныя сябры аддзелу абралі выбарчую камісію ў складзе С. Капыткі (старшыня), С. Пятровіча, В. Якімовіч і З. Вашкевіч. Прайшла рэгістрацыя сяброў аддзелу, падчас якой зарэгістраваліся разам з упаўнаважаньнямі 50 асобаў з правам голасу. Затым заслухалі справаздачы старшыні, сакратара і скарбніка аддзелу. Усім вынесены абсалюторыюм “з падзякаю”. Пасьля адбылося высоўваньне кандыдатураў. Гэтым разам акрамя кандыдатуры дзейнага старшыні сп. В. Зайкі іншых кандыдатураў не прапанавана. Сп. Зайка выступіў з сваёю праграмаю, у якой падкрэсьліў неабходнасьць пашырыць і ўзмоцніць захады па набыцьці аддзелам сваёй сядзібы, па прыцягненьні да працы аддзелу шырэйшых колаў эмігрантаў зь Беларусі ў Нью Ёрку, па ўзмацненьні дачыненьняў з амэрыканскімі ўладамі й па актывізацыі грамадзкай і таварыскай працы сярод сябраў аддзелу. У выніку прайшоўшага галасаваньня сп. Віталь Зайка быў пераабраны на пасаду старшыні аддзелу. Затым было абрана кіраўніцтва аддзелу ў наступным складзе: А. Міцкевіч—ганаровы старшыня, М. Клакоцкі—віцэ-старшыня, В. Якімовіч—сакратар, В. Дворнік-скарбнік, Ф. Бартуль — старшыня рэвізыйнай камісіі, а. Я. М. Э. Рыжы й З. Левіт — сябры рэвізыйнай камісіі, А. Орса-Романо, Ю. Андрусышын, С. Пятровіч, А. Колбун, Т. Красоўская, В. Едзіновіч, У. Цяліца. У разьдзеле “Рознае” прагучэлі аб’явы й паведамленьні, адбылося знаёмства з гасьцямі аддзелу. Затым прысутныя мелі магчымасьць калегавацца і заводзіць новыя знаёмствы пры кубку кавы й пачастунках.
Уплаты ў нью ёркаўскі аддзел БАЗА:
Ахвяраваньні й складкі:
Алеся Кіпель — 240
З. Васілец — 30
З. Грэцкі — 30
М. Жыновіч — 30
І. Зорына — 30
П. Канановіч — 30
Аляўціна Кіпель — 30
А. Ламакін — 30
А. Ларыёнаў — 30
Л. Лунёва — 30
С. Пятровіч — 30
Я. Сасноў — 30
А. Сурмач — 30
С. Шчэрбацэвіч — 30
Т. Чабанава — 20
Н. Шашкель — 20
Шчыры дзякуй!
Уплаты ў аддзел дасылайце скарбніку на адрас:
Valeri Dvornik
172 Millspring Rd.
Manhasset, N.Y. 11030
Чэкі выпісвайце на Belarusan American Association.