Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Чарговая выстава ў Брукліне

Паводле belmuseum.org

У грамадзкай залі сабору сьв. Кірылы Тураўскага Беларускі Музэй у Нью-Ёрку адкрыў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу ён здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два зь іх ён ахвяраваў музэю.

Перад наведвальнікамі выставы выступіў лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для нацыянальнага адраджэньня. Тут, на чужыне, мы сутыкаемся зь беларускім мастацтвам.

Для творчасьці Аляксандра Грыгор'ева характэрна алегарычная самабытная мастацкая мова. Асноўнай мэлёдыяй палотнаў зьяўляецца вобраз самоты, які падобны да твораў Экзюпэры. Калі ўважлівей прыглядзецца да карцінаў, то можна пабачыць схаваную беларускую мэнтальнасьць. Акрамя жывапісу мастак таксама працуе ў галіне графікі й сцэнаграфіі.

У гонар горада Берасьця, зь якога прыехаў Аляксандар Грыгор'еў, прагучала песьня "Брэскі вальс" у выкананьні Ліны Сагановіч. Яшчэ яна разам з Тацьцянай Красоўскай прачыталі душэўныя вершы Iвана Лагвіновіча пра тугу па Радзіме.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы