| | | | Дэманстрацыя ля будынка ААНПрысутныКаля будынка Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў 10 лютага прайшла дэманстрацыя ў абарону маладзёвых актывістаў у Беларусі, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі. Акцыю арганізаваў Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі.
Удзельнікі патрабавалі спыніць перасьлед актывістаў Маладога Фронту, а таксама выказвалі падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.
Амаль дзьве гадзіны цягнулася акцыя і сярод хмарачосаў гучалі лёзунгі: "Верым, можам пераможам!", "Свабоду!", "Жыве Беларусь!", "Беларусь у Эўропу!", "Belarus - yes! Lukashenko - no!".
На акцыі прысутнічаў і выступіў з прамоваю лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк. Дзякуючы прыцягальнасьці ягонай асобы для моладзі, а таксама таму, што дэманстрацыю падтрымала Задзіночаньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (Моладзі БАЗА), акцыя атрымалася досыць мнагалюднай. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |