| | | | Кангрэс моладзі ў ТалінеПаводле Радыё СвабодаУ сталіцы Эстоніі Таліне прайшоў чатырохдзённы Кангрэс новай дыяспары, як назвалі яго арганізатары, у якім узялі ўдзел каля 20 маладых актывістаў з ЗША, Францыі, Нямеччыны, Швэцыі, Польшчы, Летувы, Эстоніі, а таксама зь Беларусі.
Удзельнікі дамовіліся аб накірунках супольнай дзейнасьці для таго, каб прадстаўляць беларускую культуру і беларускія нацыянальныя інтарэсы за мяжой. Неўзабаве зьявіцца сайт Кангрэсу.
У ліку арганізатараў, апрача беларускіх моладзевых арганізацыяў - эстонская "Новы шлях для Беларусі", Эстонскі інстытут зьнешняй палітыкі, група "За вольную Беларусь" эстонскага парлямэнту.
Удзельнікі Кангрэсу таксама сустракаліся зь віцэ-спікерам эстонскага парлямэнту Крысцінай Оюланд і міністрам замежных спраў Урмасам Паэтам.
Маладзёвых актывістаў уганараваў сваёй прысутнасьцю таксама старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |