Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Канец сэрбскай імпэрыі: апошняй імпэрыі ў Заходняй Эўропе

Міхась КУКАБАКА, дысідэнт, Масква

Касавараў можна павіншаваць з выбітнай перамогай - набыцьцём сваёй дзяржаўнасьці. Сэрбскі нацыст, пасьлядоўнік Гітлера, камуніст Мілошавіч спрабаваў ажыцьцявіць генацыд цэлага народу. Гэтую апэрацыю ён пачаў даволі пасьпяхова пры поўнай маральнай, палітычнай і часткова вайсковай падтрымцы з боку сваіх крамлёўскіх прыхільнікаў і аднадумцаў. Аднак, дзякуючы супрацьстаяньню (хай сабе і не такому рашучаму) з боку Эўразьвязу і НАТО, пляны Белграду і Крамля былі сарваныя. Да самага апошняга моманту Крэмль спрабаваў гэтаму перашкодзіць. Былому галоўнаму шпіёну Расеі палкоўніку Пуціну вельмі хацелася, каб на Балканах паўтарыўся чэчэнскі сцэнар, у горшым варыянце. Тады-б ён не выглядаў ў вачох эўрапейцаў адзіным злачынцам, які ўхіліўся ад правасудзьдзя.

Цяпер нават скептыкі мусяць прызнаць, што Эўразьвяз і ягоныя ўзброеныя сілы ў НАТО зьяўляюцца гарантамі свабоды й бясьпекі для сваіх сяброў. У той самы час яны даюць надзею сваім суседзям, якія пакуль знаходзяцца пад шантажом Крамля. Сапраўды, на апошніх дэбілаў разьлічаны прапагандысцкі тэзіс аб быццам-бы "пашырэньні НАТО на ўсход", аб пагрозе Расеі і г. д. У адрозьненьне ад былой Варшаўскай "дамовы", якая трымалася на штыках акупацыйных войскаў Расеі, у НАТО выстройваецца шматгадовая чарга. І что цікава: у НАТО ўступілі ня толькі "фашысты": мадзяры, румыны, эстонцы ды іншыя прыбалтыйскія народы. Адразу-ж пасьля вызваленьня з "сацлягеру", туды кінуліся былыя "браты-славяне": палякі, баўгары, славакі, чэхі.

Для палітычна неадукаванага і замбіяванага дзяржаўнай прапагандай (а такіх, нажаль, бальшыня) расейскага абываталя, шмат што здаецца дзіўным. Напрыклад, здавалася-б, блізкія сваякі-славяне ўкраінцы, цягам стагодзьдзяў цярпеўшыя брутальную русіфікацыю, і тыя, ледзь атрымаўшы незалежнасьць, сталі плянаваць уступленьне ў Эўразьвяз і, натуральна, у НАТО.

І што ўжо зусім дзіўна на першы погляд, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўсьвядоміў, што надта цесная "дружба" з Крамлём пагражае існаваньню Беларусі як незалежнай дзяржавы. Лукашэнка знайшоў мужнасьць прызнаць сваю памылку ў тым, што ў свой час адвярнуўся ад Эўропы. Вось тут і ляжыць адказ на ўсе пытаньні й сумнівы.

Цягам пяцісот гадоў і па сёньняшні дзень Крэмль зьяўляецца галоўнай крыніцай небясьпекі для ўсіх суседніх дзяржаў. Для ўсіх народаў, так ці іначай трапіўшых ў залежнасьць. Крэмль зьяўляецца пагрозай страты іхняй нацыянальнай ідэнтычнасьці, культуры, выракае народы на паўкаляніяльнае існаваньне. З рэваншысцкіх плянаў ня робяць сакрэту чыноўнікі ва Ўрадзе і ў Дзярждуме. Таму й імкнуцца ўсе суседзі, славяне ці неславяне пайсьці пад ахову Эўропы ад замахаў на сваю дзяржаўнасьць і уклад жыцьця. Лішнім пацьверджаньнем такой палітыкі Расеі зьяўляецца цынічная заява галоўнага Вертыкала ў Крамлі, што калі Ўкраіна ўступіць у НАТО, то атамныя ракеты будуць нацэленыя на яе гарады. Такі кошт гэтай "дружбы".

Абслугоўваньне імпэрскай ідэі абходзіцца вельмі дорага расейскаму народу. Правакацыйныя палёты бамбавікоў з атамнымі бомбамі ды ваяжы шматлікіх эскадраў у Індыйскі ды іншыя акіяны падштурхоўваюць гонку ўзбраеньняў, запавольваюць сусьветны прагрэс. Па гэтай прычыне, ня гледзячы на багацейшыя сыравінныя рэсурсы, захопленыя ў паняволеных народаў, Расея да гэтай пары зьяўляецца бяднейшай па ўзроўню жыцьця і самай адсталай па культуры краінай Эўропы. І гэта ўжо пачынаюць разумець найадукаванейшыя і палітычна разьвітыя расейскія людзі.

Усё часьцей пачынаюць агучвацца сэпаратысцкія ідэі аб стварэньні незалежных (ад Крамля) расейскіх дзяржаваў. Напрыклад, ідэя "Балтыйскай рэспублікі" на месцы былой Усходняй Прусіі. Дзяржавы "Паўначная Русь" на землях былых княстваў, памежных з Прыбалтыкай. Жыхары Піцера і вобласьці ня супраць, каб мець сваё дзяржаўнае ўтварэньне (Інгерландыя, калі не памыляюся). Прагучала ідэя аб стварэньні "Сібірскай рэспублікі" на аснове сёньняшняй Іркуцкай вобласьці ды прылягаючых раёнаў. У пэрыяд Перабудовы агучвалася ідэя "Ўральскай рэспублікі". Гэта, безумоўна, прагрэсіўныя ідэі. І яны набіраюць усё больш прыхільнікаў.

А чаму-б і не?! Самымі багатымі ў сьвеце зьяўляюцца жыхары эўрапейскіх дзяржаў, такіх як Аўстрыя, Швайцарыя, Данія, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Андора, Сан-Марына. У адрозьненьне ад Расеі, усе гэтыя дзяржавы не валодаюць запасамі нафты, дыямэнтаў ці золата. Яны не запускаюць ракетаў і касманаўтаў. Яны ня маюць атамных падводных лодак і "стратэгічных" бамбавікоў з атамнымі бомбамі. Але затое там няма валацужных сабак і жабракоў. Жыхары гэтых краінаў карыстаюцца ўсімі дасягненьнямі цывілізацыі і падарожнічаюць па ўсяму сьвету. І не ў такім ужо далёкім мінулым шмат якія з гэтых краін былі "суб'ектамі" той ці іншай імпэрыі, альбо ў васальнай залежнасьці.

Усё вельмі проста. Імпэрыі патрэбныя для задавальненьня пыхі Галоўнага вертыкала. Будзе гэта Аляксандар Македонскі, Чынгісхан, Гітлер, Пуцін ці Мілошавіч. Дзеля свайго славалюбства гэтыя вертыкалы зьнішчылі цэлыя народы. Руйнавалі гарады і краіны, забівалі тысячы людзей, кідаючы свой народ ў галечу і бяспраўе. Як гэта зьдзейсьнілі Пуцін і Мілошавіч ў Чачэніі й Косава.

Таму сардэчныя віншаваньні касаварам ад ўсіх сумленных людзей Расеі, незалежна ад нацыянальнасьці. Таму што галоўны вораг любога народу - гэта ягоныя ўласныя, бязьмежныя ў сваім ўсяўладзьдзі вертыкалы.

witaut@rambler.ru

Аўтар будзе ўдзячны за дасланыя водгукі й заўвагі.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Ваш камэнтар
Імя 
Места 
Пошта 
Камэнтар 
Антыспам *  
* Увядзіце тэкст, які бачыце на малюнку справа. Гэта патрэбна нам для абароны ад аўтаматычных рэклямных паведамленьняў.

Старонкі: 1  

Пугач
Сп. Хуяч!
Неадольнае жаданьне загнаць нязгодных у псіхушку робіць вас самога найпершым кліентам для такой установы, толькі, баюся, з нашмат горшым дыягназам.
Дарэчы, Вы правільна заўважылі, што сп. Кукабака быў вязьнем у псіхушцы, а не кліентам.
Аднадумцы сп. Хуяча, трымайце сябе ў руках, калі ласка. Пакідайце камэнтары без абразаў і па тэме артыкула.
Нью Ёрк, 2008-04-20 13:10:58

Хуяч
А што Кукабака робіць у Маскве? Ён жа пару год таму назад бамжаваў у Чыкага?
Спадар Юрась14, Вы правільна здагадаліся. Міхась Кукабака гэта патомны вязень псіхушкі.
Блізкае, 2008-04-16 18:42:30

Чытач
Што гэта, у Белага Роса яшчэ адзін псэўдонім зьявіўся? Цяпер ён ужо Juras14-м называецца?
І што ў людзей за звычка? Чым больш сымпатыяў да Расеі, тым больш хамства ў адносінах да тых, хто думае іначай.
Далёкае, 2008-04-15 23:09:33

juras14
Аўтар, гэта ты сам, кажучы тваімі жа словамі, «апошні дэбіл». Ты б перад тым як гэтую хрэнь пісаць, вывучыў бы, што называецца, матчастку. Тут заўвагаў нават ня трэба, я даўно такога трызьненьня не чытаў.

І ня трэба віншаваць косаўскіх галаварэзаў ад імя «сумленных людзей Расіі». Вы не сумленныя людзі, а жменька дэмшызойдаў, якіх нажаль ужо не саждаюць на прымусовае лячэньне, а варта бы.
2008-04-09 00:39:28
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы