| | | | Каляндар да 90-годзьдзя БНР Насьценны перакідны каляндар "БНР: 1918-2008" складаецца з 12 бачынаў. Укладальнікі календара - дасьледчыкі беларускай эміграцыі Алег і Натальля Гардзіенкі - вырашылі зьмясьціць у яго партрэты ўсіх старшыняў Рады (Янкі Серады, Язэпа Лёсіка, Пятра Крэчаўскага, Васіля Захаркі, Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Язэпа Сажыча, Iвонкі Сурвіллы) і чатырох старшыняў Ўраду, што дзейнічаў у Беларусі: Язэпа Варонкі, Антона Луцкевіча, Рамана Скірмунта, Вацлава Ластоўскага.
Прыводзіцца таксама прынагодны дакумэнт: напр. Трэцяя Ўстаўная Грамата, каляндар на канкрэтны месяц. З адваротнага боку - біяграма гэтага дзеяча, а таксама каляндар на 1918 год. Зьмешчаны прадмовы Янкі Запрудніка і Сяргея Навумчыка.
Каляндар выйшаў дзякуючы дапамозе Рады БНР і Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".
Замовіць каляндар, які выдадзены фарматам А4, можна праз сайт www.knihi.net.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |