| | | | Угодкі БНР адзначаць у Эўрапейскім парлямэнцеcharter97.org10-13 сакавіка ў Страсбургу ў рамках чарговай сэсіі Эўрапарлямэнту пройдуць мерапрыемствы ў гонар 90-годзьдзя абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі пад назваю "Беларускі тыдзень".
Сярод гасьцей "Беларускага тыдня" будуць старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Потэрынг, кіраўнік фракцыі Эўрапейскай народнай партыі Джозэф Доўл, кіраўнік камітэту па замежных сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Як паведамілі ў офісе ініцыятара гэтага праекту, кіраўніка дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю, польскага дэпутата Яцка Пратасевіча, праграма ўключае паказ фільму рэжысэра Юрыя Хашчавацкага "Плошча", выставы мастакоў Алеся Марачкіна й Рыгора Сітніцы, фатографаў Ігара Крашэўскага і Адама Тухлінскага. Заплянаваны таксама выступ гурту Зьмітра Вайцюшкевіча "W-Z Orchestra".
Цягам тыдня запланаваныя дыскусіі й сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці, іх прэс-канфэрэнцыя, а таксама абмен думкамі па тэме "Незалежная Беларусь - неад'емная частка Эўропы". Будзе паднімацца пытаньне, - якое лабіруюць беларуская апазыцыя і дэпутаты Эўрапарлямэнту, - пра паніжэньне памеру консульскага збору зь беларусаў за шэнгенскія візы.
Сярод 24 запрошаных беларусаў - Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла, лідэр апазіцыі Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ пэдагог Лявон Баршчэўскі, эканаміст намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, былы палітвязень лідэр Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, паэт і дыплямат Генадзь Бураўкін, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч, прафэсар-сацыёляг Андрэй Вардамацкі.
"Беларускі тыдзень" арганізуе і фінансуе найбуйнейшая фракцыя Эўрапарлямэнту - фракцыя Эўрапейскай народнай партыі - Эўрапейскіх дэмакратаў. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |