| | | | Адкрыцьцё беларускага навуковага цэнтруУ каледжы Саўт Вэстэрн у Канзасе 19-га красавіка адбудзецца, у прысутнасьці госьця зь Беларусі Станіслава Шушкевіча, афіцыйнае адкрыцьцё першага Цэнтру беларускіх дасьледваньняў (Center for Belarusian Studies) у Амэрыцы.
Гэты цэнтар быў заснаваны зь ініцыятывы першага амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Давіда Суорца.
Мэтай Цэнтру - ёсьць спрыяньне беларусаведным дасьледаваньням і беларускім культурніцкім праектам у Амэрыцы, выкладаць беларусаведу, выдаваць кнігі ў гэтай галіне, даваць магчымасьць беларускім студэнтам вучыцца ў ЗША.
У 2007 годзе CBS заклікаў беларусаў дыяспары дапамагчы закласьці беларускую бібліятэку ў Цэнтры, перадаючы яму кнігі, якія знаходзяцца цяпер у прыватных калекцыях. Такім чынам, кнігі гэтыя будуць прадаўжаць быць карыснымі нашай справе - інфармаваньню сьвету пра Беларусь і беларускую культуру.
Дырэктары Цэнтру запрашаюць чытачоў "Беларуса" на адкрыцьцё Цэнтру. Яны спадзяюцца, што сваёй прысутнасьцю нашая грамада падтрымае высілкі CBS даць беларускай культуры свой дом у Амэрыцы. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |