Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Адкрыты ліст Я. Гутмана

www.charter97.org

У адкрытым лісьце да міністра замежных спраў Ізраіля Цыпі Ліўні прэзыдэнт Сусьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) Якаў Гутман прапаноўвае ізраільскім бізнэсмэнам згарнуць свае справы ў Беларусі.

Аўтар ліста вітае “рашучыя дзеяньні” кіраўніка ізраільскага МЗС “па барацьбе зь дзяржаўным антысэмітызмам у Беларусі” і адзначае, што нядаўнія выказваньні А. Лукашэнкі зьяўляюцца толькі “бачнай вяршыняй айсбэргу дзяржаўнага антысэмітызму”.

У пацьверджаньне гэтай высновы Я. Гутман прыводзіць шэраг фактаў. Сярод іх – адмова пракуратуры і судовай сыстэмы дзяржавы прыцягнуць да адказнасьці выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кнігі “Вайна па законах подласьці”, якая выйшла ў 1999 годзе 30-тысячным накладам у менскім выдавецтве “Праваслаўная ініцыятыва”, а таксама ўзьвядзеньне жылога дому і гандлёвага комплексу з паркінгам на месцы дзьвюх менскіх сінагог XIX і XVI стагодзьдзяў, разбураных у 2001 і 2003 гады і правядзеньне ў 2003 годзе будаўнічых прац на габрэйскіх могілках у Горадні і Мазыры, паведамляе БелаПАН.

“Мэмарыяльны знак, усталяваны ВАБЕ ў лістападзе 2003 году ў Мазыры па вуліцы Кірава на месцы самаспаленьня габрэяў падчас акупацыі гораду нацыстамі, у сьнежні 2003 году быў зьнішчаны па рашэньні гарвыканкаму”, – гаворыцца ў лісьце.

“Адной з праяваў палітыкі дзяржаўнага антысэмітызму зьяўляецца адмова кіраўніцтва Беларусі абмяркоўваць праблему выплаты пэнсій эмігрантам з гэтай краіны. Пераважная большасьць выхадцаў зь Беларусі, якія цяпер пражываюць у Ізраілі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах сьвету, зьяўляюцца габрэямі”, – адзначаецца ў лісьце.

Яго аўтар лічыць, што ізраільскія прадпрымальнікі і бізнэсмэны з іншых краін могуць весьці справы ў Беларусі толькі тады, калі будуць пакараныя выдаўцы і распаўсюджвальнікі кнігі “Вайна па законах подласьці”; габрэйскай суполцы будзе выплачаная кампэнсаваньне кошту зьнесеных у Менску сінагог і зямельных участкаў, на якіх яны былі пабудаваныя; будзе вернуты на месца памятны знак і валун у Мазыры, а таксама пачнуцца перамовы аб выплаце пэнсій эмігрантам зь Беларусі.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы