| | | | 41-ы Зьезд Згуртаваньня Беларусаў КанадыІрына ВАРАБЕЙАдна са старэйшых беларускіх арганізацыяў Паўночнае Амэрыкі, Згуртаваньне Беларусаў Канады, правяла свой 41-ы зьезд у Таронта. ЗБК склікае свае зьезды зазвычай кожныя два гады.
Зьезд сабраў сяброў арганізацыі пераважна з Антарыё, дзе й жыве большасьць канадыйскіх беларусаў. Прыехалі дэлегаты як старэйшага пакаленьня, так і моладзь.
З прывітальным словам да Зьезду выступіла Старшыня Рады БНР спн. Івонка Сурвілла.
Дэлегаты ўхвалілі плённую працу Галоўнай Управы ЗБК на працягу апошніх двух гадоў. Адзначаўся значны поступ у працы зь дзяржаўнымі ўстановамі краіны. Падчас дыскусіі аб галоўных напрамках дзейнасьці на наступныя два гады выказвалася шмат прапановаў ды парадаў, якія бяз сумневу будуць прынятыя да ўвагі новай Галоўнай Управай.
Старшынём Галоўнай Управы на наступныя два гады паўторна абраны сп. Зьміцер Эльляшэвіч. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |