| | | | Форум у ТароньцеЗьміцер ЭЛЬЯШЭВІЧ“... Падчас 1930-х гадоў амаль ці ня ўся нацыянальна-сьведамая інтэлігенцыя стала ахвярай сталінска-берыеўскіх рэпрэсіяў. Гэтая палітыка была перанесеная ў Заходнюю Беларусь пасьля яе далучэньня да Савецкага Саюзу ў верасьні 1939 году. Адно толькі ў 1940 годзе з Заходняе Беларусі было дэпартавана больш за 200 000 чалавек.”
Гэтыя словы з дакладу др. Раісы Жук-Грышкевіч прагучалі на форуме “Засудзіць Злачынствы Камунізму” (Condemn Crimes of Communism), што адбыўся ў Тароньце 11 чэрвеня 2007 году. Даклад быў зачытаны Старшынём Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады (ЗБК) Зьмітром Эльяшзвічам.
Імпрэза была арганізавана Балтыйскай Фэдэрацыяй у Канадзе і прыцягнула прадстаўнікоў тых этнічных суполак, якія ў розныя адцінкі сваёй гісторыі пацярпелі ад камуністычнага тэрору – палякаў, эстонцаў, вугорцаў, латышоў, летувісаў, віетнамцаў.
На форуме выступілі сьведкі, якія спазналі жахі таталітарных камуністычных рэжымаў, вядомыя навукоўцы, палітыкі. Сваёй прамовай швэдзкі парлямэнтар, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Гёран Ліндблад, заклікаў да неабходнасьці афіцыйна ў міжнародным маштабе засудзіць злачынствы, што тварыліся камуністычнымі рзжымамі па ўсім сьвеце. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |