Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
26-ы Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

(Я.З.)

У Нью-Ёрку, у залі сабору сьв. К. Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn) адбыўся 26 травеня 2007 году справаздачна-перавыбарны 26-ты Кангрэс БАЗА. У прэзыдыюм Kангрэсу былі абраныя: Янка Запруднік (старшыня), Віталь Зайка (заступнік старшыні), Алла Орса-Раомано і Тацьцяна Кулакевіч (сакратары). У мандатную камісію ўвайшлі: Валеры Дворнік, Мікіта Агароднік і Анатоль Тальянскі. З абраных на Kангрэс 43 дэлегатаў прысутных было 37 (у тым ліку 12 упаўнаважаньняў).

Нарады пачаліся ўшанаваньнем памяці сяброў Задзіночаньня, памерлых ад часу папярэдняга кангрэсу, што адбыўся ў верасьні 1993 году. Іхныя прозьвішчы прагучэлі пад гукі жалобнага маршу (“Сьпеце ўсе тыя, што праўды па сьвеце шукалі...”; словы Я. Купалы, муз. М. Куліковіча).

Дэлегаты выслухалі справаздачы: старшыні Галоўнай управы Задзіночаньня Антона Шукелойця, сяброў Галоўнае ўправы Аллы Орсы-Романо (культурныя справы), Янкі Запрудніка (інфармацыя), старшыняў аддзелаў Віталя Зайкі (Нью-Ёрк), Юркі Азаркі (Нью-Джэрзі), Алесі Кіпель (дэлегатура ў Вашынгтогне), рэдактара газэты “Беларус” Марата Клакоцкага ды выдаўца квартальніка “Belarusian Review” Вячкі Станкевіча.

На старшыню Галоўнай управы былі выстаўлены дзьве кандыдатуры – Антона Шукелойця й Вячкі Станкевіча. Бальшынёй галасоў (19:17 пры адным устрыманым) абраны быў Вячка Станкевіч. На прапанову новага старшыні былі выбраныя ў Галоўную ўправу: Алла Орса-Рамана, Гражына Залеўская, Анатоль Тальянскі, Алеся Кіпель, Валеры Дворнік, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская і Сяргей Раманюк.

Рэвізійную камісію выбралі ў складзе: Ала Кузьміцкая, Валя Якімовіч і Мікіта Агароднік.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы