| | | | У Прэзыдыюме РадыБеларускай Народнай РэспублікіУ суботу, 9 чэрвеня 2007 году, адбылося чарговае паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР. Было гэта працоўнае паседжаньне, дзе абмяркоўваліся зробленая праца і плян працы на наступны пэрыяд, у тым ліку падрыхтоўка наступнай сэсіі Рады, якая адбудзецца восеньню сёлета, і сьвяткаваньне 90-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як заўсёды, на парадку дня быў перагляд сытуацыі ў Беларусі. Было выказана шкадаваньне, што ў той час, калі Амэрыка і Эўразьвяз ўсё робяць, каб пераканаць Менск пачаць дэмакратычныя рэформы і даць Лукашэнку шанец выйсьці з тупіка, у які ён сам сябе загнаў, той пакладае ўсё больш надзеяў на найбольшых ворагаў Захаду: ІIран і Вэнэсуэлу. Гэтая палітыка можа мець для Беларусі вельмі благія наступствы.
У дачыненьні да дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі было выказана перакананьне, што толькі разам змогуць дэмакратычныя сілы асягнуць супольную мэту – дэмакратыю і волю для Беларусі. Рада БНР будзе, як заўсёды, падтрымоўваць усіх змагароў за вольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1 Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |