Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Ініцыятыва беларусаў Бэльгіі

Радыё Свабода

Прадстаўнікі беларускай грамады Бэльгіі 4 травеня перадалі ў амбасаду Эстоніі ў Бэльгіі і Люксэмбургу ліст з падтрымкай эстонскіх уладаў у эстонска-расейскім канфлікце.

У эстонскай амбасадзе ў Брусэлі да беларусаў спачатку паставіліся насьцярожана, бо, як патлумачыла потым спадарыня амбасадарка Малет Тальвэт, у сувязі з напружанай сытуацыяй у расейска-эстонскіх дачыненьнях дыпляматы захоўваюць павышаную асьцярожнасьць.

Старшыня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьміцер Піменаў расказвае: “Але потым выйшла сама спн. амбасадарка, запрасіла нас у свой кабінэт, папрасіла пакінуць запіс у кнізе наведвальнікаў, і ўвогуле яна была вельмі ўзрушаная”.

У лісьце гаворыцца, што “перанос “Бронзавага салдата” зьяўляецца выключна ўнутранай справай незалежнай Эстоніі, народ якой пацярпеў ня толькі ад нацысцкай агрэсіі гітлераўскай Нямеччыны, але і ад камуністычнай акупацыі савецкай Расеяй”, а захады Расеі “разглядаюцца як умяшаньне ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, бо сувэрэнітэт дае права самастойна, без умяшаньня суседніх дзяржаваў, вырашаць дзе і якія помнікі усталёўваць”.

Прадстаўнікі беларускай грамады – Зьміцер Піменаў, грэка-каталіцкі сьвятар айцец Ян Майсейчык і намесьнік старшыні арганізацыі “Маладая Беларусь” Альгерд Мядзьведзеў абмеркавалі таксама са спадарыняй амбасадаркай сытуацыю ў Беларусі.

“Яна выказала свае вельмі добрыя водгукі пра беларускую справу і падкрэсьліла, што Беларусь у свой час таксама вельмі шмат нацярпелася ад акупантаў, і што яна вельмі цешыцца, што ў Бэльгіі знайшліся людзі, якія падтрымалі эстонскія ўлады”, - сказаў Зьміцер Піменаў.

Амбасадарка Малет Тальвэт паабяцала сёньня-ж перадаць ліст падтрымкі беларускай грамады ў Бэльгіі ў канцылярыю прэзыдэнта Эстоніі, а беларусы Бэльгіі зьвяртаюцца да беларусаў у іншых краінах з заклікам таксама выказаць салідарнасьць з эстонскімі ўладамі.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы