Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Навіны

Маладзёвы сэмінар, прысьвечаны пытаньням беларускай моладзі ў ЗША, адбыўся 28 студзеня 2006 году ў Нью Ёрку. Сэмінар стаў пачаткам дзеяньня беларускай маладзёвай арганізацыі, якая ставіць мэтаю аб’яднаньне маладых беларусаў, якія жывуць, працуюць альбо вучацца ў ЗША. Ня гледзячы на вялікую колькасьць беларускай моладзі, сьвядомай і ідэйнай, бадзёрай і ахвочай служыць свайму народу, справе ягонай незалежнасьці ды ідэі вольнай Беларусі, доўгі час у ЗША адсутнічаў цэнтар, праз які беларуская моладзь магла-б мець зносіны паміж сабою. На сэмінары было вырашана праводзіць сустрэчы рэгулярна, каб абмяркоўваць нашыя надзённыя справы й праблемы.

Галоўнымі задачамі й мэтамі нашага аб’еднаньня зьяўляецца выхаваньне ў моладзі павагі да дэмакратычных каштоўнасьцяў і традыцый беларускага народу, да беларускай культурнай, гістарычнай і духоўнай спадчыны; данясенне неабходнасьці ўжываньня беларускай мовы, дапамога ў вырашэньні практычных праблемаў, зь якімі сустракаюцца новапрыбылыя ў ЗША. Мы ўпэўненыя, што тыя, хто аднойчы прайшоў праз праблемы бюракратычнага і псыхалягічнага характару, могуць падзяліцца сваім вопытам, параіць, проста па-сяброўску падтрымаць. Мы ставім сабе задачу гуртаваць беларускую моладзь у ЗША ды адпаведнай дзейнасцю ўзгадоўваць яе ня толькі на добрых людзей і добрых грамадзянаў Амэрыкі, але й на добрых Беларусаў, якія любяць Бацькаўшчыну, сваю родную мову, звычаі, ведаюць сваю гісторыю ды працягваюць змаганьне за незалежнасць Беларусі.

Усіх, хто падзяляе нашыя ідэі, мы з задавальненьнем запрашаем да супрацоўніцтва.

Рада беларускай маладзёвай арганізацыі ў Нью Ёрку


16 лютага сёлета ў межах Дня Салідарнасьці з паняволенымі й зьніклымі ў Беларусі прайшоў пікет ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся кангрэсмэн Тадэус МакКотэр і амбасадар Славаччыны ў ЗША. Акцыю правяла арганізацыя “Погляд”.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы