Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
ЗАЯВА Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША

Радыё Свабода

Дзярждэпартамэнт ЗША прыняў заяву ў сувязі з папраўкамі да беларускага Крымінальнага кодэксу. У заяве гаворыцца, што “ЗША далучаюцца да Эўразьвязу, каб выказаць чарговы раз сваю занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Палата прадстаўнікоў ухваліла папраўкі да Крымінальнага кодэксу. Палажэньні закону парушаюць міжнародныя нормы і абавязаньні Беларусі па абароне правоў чалавека, уключна з правам на свабоду сходаў і свабоду выказваньня. Закон скіраваны на запалохваньне грамадзян Беларусі і здушэньне свабоды слова, калі краіна рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Злучаныя Штаты заклікаюць Палату прадстаўнікоў Беларусі перагледзець сваё рашэньне і адклікаць законапраект у адпаведнасьці з абавязаньнямі, узятымі па лініі АБСЭ. ЗША таксама заклікаюць уладныя органы Беларусі зрабіць канкрэтныя крокі, каб прадэманстраваць сваё жаданьне паважаць дэмакратычныя каштоўнасьці, каб забясьпечыць поўную павагу да правоў грамадзян Беларусі.

Прыняцьце такога антыдэмакратычнага закону можа прывесьці да сур’ёзных наступстваў для беларускіх уладаў. Злучаныя Штаты гатовыя ўжыць далейшыя абмежавальныя меры супраць адказных уладных органаў у выпадку, калі яны адмовяцца прытрымлівацца міжнародных стандартаў. Разам за Эўразьвязам мы заклікаем улады Беларусі адхіліць гэты законапраект.”


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы