Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Весткі з Канады

Надзея ДРОБІНА

Зьезд Зуртаваньня Беларусаў Канады

Сёлета ў Таронта 29-га кастрычніка прайшоў 40-ы Зьезд Беларусаў Канады.

На Зьезьдзе прысутнічала Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спн. Івонка Сурвілла.

Са справаздачамі выступілі Старшыня ЗБК др. Пётр Мурзёнак і старшыня таронтаўскага аддзелу ЗБК спн. Надзея Дробіна.

Быў зачытаны шэраг прывітаньняў ад беларусаў з розных краінаў сьвету, сярод якіх – ад старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянона Пазьняка.

Старшынём ЗБК быў абраны сп. Зьміцер Эльляшэвіч.

Пасьля Зьезду выступіў самадзейны тэатар ЗБК з пастаноўкаю спэктаклю паводле п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”.


Паломніцтва да Беларускага Памятнага Крыжа ў Прошчы Мідленд

Ірына КАЧЭРСКАЯ

Сябры таронтаўскай суполкі Згуртаваньня Беларусаў Канады і мясцовыя беларусы зрабілі 20 лістапада сёлета чарговае паломніцтва да сьвятога для беларусаў месца на канадыйскай зямлі - Беларускага Памятнага Крыжа, што знаходзіцца ў Прошчы блізу Мідленду.

Гэтым разам наведваньне Крыжа было прымеркаванае да ўшанаваньня 85-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Ля Памятнага Крыжа з прамоваю да паломнікаў звярнуўся Старшыня ЗБК Зьміцер Эльяшэвіч.

Ірына Варабей зачытала бачынку з свайго дзёньніка з развагамі аб значэньні для беларусаў паўстаньня супраць савецкай улады.

Дзякан Сяргей Паўзун прачытаў малітву за Беларусь, пасьля якой усе ўшанавалі памяць па загінуўшых героях хвілінаю цішы.

Паломніцтва была арганізаванае з ініцыятывы Ўправы Таронтаўскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады й Рады парафіі царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Дзякуй Зьміцеру Эльяшэвічу й Міхасю Тапунову (Старшыні Рады) за добрую арганізацыю і ўсім, хто прыняў удзел у паломніцтве!


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы