Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Віншаваньне Рады БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Прэзыдыюм


Івонка СУРВІЛЛА, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Лістапад 2005 году, Атава, Канада

Дарагія суродзічы!

Зноў надыходзяць угодкі Слуцкага Чыну, якія мы адзначаем кожны год як наш Дзень Герояў. 85 гадоў таму, ня гледзячы на безнадзейную сытуацыю, нашыя героі-случчакі пайшлі бараніць Беларускую Народную Рэспубліку супраць навалы з Усходу.

Адзначаючы іх гераічны чын, прашу задумацца над любоўю змагароў да свае Бацькаўшчыны. Хаця сродкі змаганьня сёньня іншыя, толькі любоў можа выратаваць наш край ад новага замаху на нашую дзяржаву, якую той самы ўсходні малазычлівы сусед хоча праглынуць з дапамогаю свайго “траянскага каня” ў Менску.

Ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з гэтым вялікім нашым беларускім Сьвятам, Сьвятам Памяці Герояў, якія ішлі “паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.

Жыве Беларусь!


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы