Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Абарона дысэртацыі

www.unija.info

На сьвята Нараджэньня Cьв. Яна Хрысьціцеля, 24 чэрвеня, верніца Беларускае Грэка-Каталіцкае Царквы Ірына Дубянецкая, якая з 1997 году навучалася ў ведамым Лювэнскім Каталіцкім Унівэрсытэце, пасьпяхова абараніла дысэртацыю на атрыманьне ступені Доктара Багаслоўя.

Яе багаслоўская праца на тэму “Космас і Хаос у габрэйскай Бібліі і міталёгіях старажытнага Блізкага Ўсходу” была прызнаная прафэсарскай камісіяй каштоўным навуковым досьледам доктарскага ўзроўню.

На абароне прысутнічаў Апостальскі Візітатар Аляксандар Надсан і парах Антвэрпанскай парафіі а. Ян Майсейчык, а таксама радны БНР сп. Янка Жучка і старшыня БЭЗу сп. Зьміцер Піменаў, якія першымі павіншавалі шаноўную Ірыну з заслужаным ступенем і прынялі ўдзел у пасьляабароннай рэцэпцыі.

Адразу пасьля ўручэньня доктарскае хартыі прафэсарская камісія, а таксама ўсе прысутныя накіраваліся ў акадэмічны храм, які знаходзіцца ў ведамстве ўкраінскае грэка-каталіцкае супольнасьці. Там айцамі Аляксандрам і Янам быў адпраўленыя адмысловы малебен падзякі, які суправаджаўся беларускамоўнымі гімнамі й малітвамі, ангельскамоўнымі чытаньнямі й грэка- і украінскамоўнымі трапарамі й літаніямі, што сьпявалі ўкраінскія студэнты. Посьпеху доктара-беларускі шчыра радавалася ўся шматнацыянальная грамада.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы