Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Беларусы Сібіры – беларусы ЗША

На плянарным паседжаньні IV-га Зьезду Беларусаў Сьвету 16 ліпеня сп. Алег Рудакоў, Старшыня Іркуцкага Таварыства Беларускай Культуры імя Я. Чэрскага ўзнагародзіў др. Вітаўта Кіпеля адзнакай Таварыства за супрацоўніцтва й дапамогу матар’яламі пра Янку Чэрскага ў часы заснаваньня арганізацыі.

Др. Вітаўт Кіпель пад час працы геолягам выдрукаваў цімала матар’ялаў пра Я. Чэрскага ды ягоныя заслугі ў вывучэньні геалёгіі Сібіры. Дзякуючы за ўзнагароду, др. В. Кіпель падкрэсьліў патрэбу наладжваньня трывалейшых сувязяў паміж беларусамі сьвету ды значэньні Янкі Чэрскага – Вялікага Геоляга (выраз Вітаўта Кіпеля) для разуменьня й тлумачэньня працэсаў сусьветнае геалёгіі. Гэтаксама В. Кіпель дадаў некалькі новых дэталяў пра Я. Чэрскага, беларускага вучонага зь Віцебшчыны, якога царскі ўрад выслаў у Сібір.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы