Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Вяшчаньне на Беларусь па-расейску

Радыёстанцыя “Нямецкая хваля” выйграла тэндэр Эўракамісіі на стварэньне радыёпраграмы для вяшчаньня на Беларусь. Радыёстанцыя плянуе стварыць 30-хвілінную праграму на расейскай мове, якая пачынаючы з гэтай восені будзе перадаваць на Беларусь навіны й інфармацыйныя праграмы.

У той час, як сама ідэя стварэньня новай інфармацыйнай праграмы, непадкантрольнай беларускаму ўраду, вітаецца многімі, мова вяшчаньня – расейская – выклікае абурэньне.

Паводле паведамленьняў беларускай службы Радыё Свабода, дырэктарка расейскай службы «Нямецкай хвалі», спн. Карнэлія Рабітц вось як тлумачыць выбар мовы для новай праграмы: «Пытаньне мовы цяпер не стаіць, таму што “Нямецкая хваля” ня мае магчымасьці пачаць вяшчаньне на дадатковай мове. На гэта ёсьць шэраг розных прычынаў. Гэта нашае ўнутранае рашэньне. Канечне, мы хочам беларускую мову прыняць да ўвагі й найперш выкарыстоўваць яе ў інтэрнэт-старонцы. Я ўпэўнена, гэта будзе добрая праграма, і можна будзе тады дыскутаваць аб гэтай перадачы. Але, спасылаючыся толькі на мову, казаць, што той, хто вяшчае на расейскай мове, той недэмакратычны, я знаходжу гэта непрымальным”.

А вось меркаваньне нямецкага палітыка і дыплямата Ганса Георга Віка: “Такое стаўленьне да праекту на расейскай мове зразумелае. Але гэтае рашэньне ня ёсьць рашэньнем супраць беларускай мовы. Гэта ёсьць пытаньнем фінансаваньня. Справа ня ў тым, што на Deutsche Welle ня хочуць вяшчаньня на беларускай мове. Справа ў тым, што гэтага пакуль нельга рабіць на абедзьвюх мовах. Гэта пытаньне сродкаў. Цяпер па-расейску, потым па-беларуску”.

Такі выбар Эўракамісіі й радыёстанцыі “Нямецкая хваля” можа толькі быць успрыняты як акт салідарызацыі з палітыкай этнацыду, якую Лукашэнка праводзіць у Беларусі. Відавочна, што Эўракамісія або абсалютна не разумее беларускай сытуацыі й той ролі, якую беларуская мова можа адыграць у дэмакратызацыі краіны, або сьвядома лічыць, што прынцыпы культурнай і моўнай разнастайнасьці, што безумоўна стасуюцца да іншых краін Эўразьвязу, могуць быць ігнараваныя ў выпадку зь Беларусьсю ў інтарэсах вышэйшай палітыкі – дачыненьняў з Расеяй.

Таксама відавочна, што падтрымка русыфікацыі Беларусі ёсьць пасьлядоўнай пазыцыяй Нямеччыны, і што без належнага прэсінгу беларускай грамадзкасьці на эўрапэйскія структуры й кіраўніцтва радыёстанцыі «Нямецкая хваля”, расейская мова навечна запануе ў праграме вяшчаньня на Беларусь.

Каб прадухіліць гэта, заклікаем усіх зацікаўленых пісаць лісты да кіраўніцтва “Нямецкай хвалі” і да Эўракамісіі. Вось некаторая кантактная інфармацыя:

Deutsche Welle
Director General’s Office Berlin
Evelyn Fischer
Phone: +49.30 4646.5002
Fax: +49.30 4646.5050
E-Mail: evelyn.fischer@dw-world.de
Head of PR and Communications
Dr. Johannes Hoffmann
Phone: +49.228.429.2041
Fax: +49.228.429.2047
E-Mail: johannes.hoffmann@dw-world.de

DW-WORLD Russian
Deutsche Welle
Kurt-Schumacher-Str. 3
D-53110 Bonn
Germany
E-Mail: feedback.russian@dw-world.de
Tel. +49-228-429-0
Fax. +49-221-429-2150

Uta Zapf MdB
Deutscher Bundestag
Platz der Republik 1
11011 Berlin
Tel +49 30 2277 49 73
Fax +49 30 2277 67 16
uta.zapf@bundestag.de
uta.zapf@wk.bundestag.de


Secretary General
Terry Davis
Parliamentary Assembly President
Rene van der Linden
Council of Europe
Avenue de l’Europe
67075 Strasbourg Cedex
Tel: +33 (0)3 88 41 20 00

Comissioner for Human Rights e-mail:
ComissionerHR.Communication@ceo.int

Media E-mail: media@ceo.int

Local and Regional Democracy e-mail:
webmaster.local@ceo.int


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы