Маладзёвая старонка №2
Цытата нумара:
Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі.
А безь яе – зусім ня жыць.
(Ларыса ГЕНІЮШ)
Паважаныя чытачы!
Прапаноўваем Вашай увазе другі нумар маладзёвай старонкі. Мы атрымалі водгукі з боку чытачоў, якія вельмі пазытыўна выказаліся аб ініцыятыве стварэньня старонкі, накіраванай на маладзёвае чытацкае кола. Справа гэтая, як мы ўпэўніліся, патрэбная, але і новая, таму мы разьлічваем на падтрымку з боку чытачоў. Нам неабходна ведаць, што цікава маладой аўдыторыі, якія тэмы й матар’ялы моладзь хацела-б бачыць на гэтай старонцы. Поле магчымых рубрыкаў і артыкулаў старонкі не абмежаванае, і кожны можа стаць іхным аўтарам. Мы прапаноўваем Вам, шаноўныя чытачы, абраць назву, а ці будзе яна патрыятычнай, ці гумарыстычнай, ці яшчэ якой залежыць ад Вас. Калі ласка, дасылайце Вашыя ідэі, прапановы, заўвагі, матар’ялы на адрас рэдакцыі (
hazetabielarus@att.net) ці адказнага за маладзёвую старонку (
moladz_bielarus@tut.by). Чакаем на Вашыя водгукі.
Рэдакцыя маладзёвай старонкі
У гэтым нумары:
Навіны
Дайце ім вучыцца!
Інтэрвію зь Віктарам Сямашкам
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.