| | | | Фальшывае грамадзянства БНРЮ. М.Апошнім часам у інтэрнэце зьявіліся аб’явы, дзе нехта прапануе набыцьцё грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі, быццам-бы са згоды Рады БНР. Такую аб’яву, напрыклад, пакінуў у шмат якіх беларускіх гасьцявых кнігах і форумах чалавек, які падпісваецца імём Міхась Вашкевіч (варыянт Міхаіл Вашкевіч). Вашкевіч паведамляе, што піша з Баўгарыі, што пацьвярджаецца ягоным IP-адрасам. Паводле ягоных слоў, ён прадстаўляе так званы «Камітэт за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь» у Баўгарыі. Прапануюцца адрасы www.ksdnb.data.bg (старонкі не існуе) і www.fdb-b1.narod.ru (непрафэсыйна зроблены сайт з мінімумам інфармацыі на расейскай і баўгарскай мовах і мноствам спасылак). Ніякой інфармацыі пра гэты камітэт больш нідзе знайсьці не ўдалося.
Паведамленьні Вашкевіча звычайна напісаныя па-расейску, або па-беларуску, расейскімі літарамі. У абодвух выпадках гэта характэрызуецца вялікай колькасьцю артаґрафічных памылак.
Што тычыцца грамадзянства БНР, то карыстальнікам прапануецца запоўніць анкету, дзе акрамя ўсяго належыць падаць свой хатні адрас, тэлефон, нацыянальнасьць і нават упісаць сваіх дзяцей, і адаслаць яе на адрас k_sdnb@abv.bg
Рада БНР, у той-жа час, афіцыйна паведаміла, што грамадзянства БНР нікому не выдаецца, бо яго, па-просту, не існуе. І ўжо тым болей ніякіх пасярэдніцкіх функцыяў Рада нікому не давала. Застаецца толькі гадаць, зь якою мэтаю нехта намагаецца сабраць чыюсьці асабістую інфармацыю. Наогул, усе павінны ведаць, што калі яны сустрэнуць або атрымаюць па электроннай пошце прапанову атрымаць грамадзянства БНР, то перад тым, як дасылаць свае дадзеныя на незнаёмы адрас, спачатку варта крыху падумаць.
Дадатак (08.06.05)
Гэта не тычыцца сайта сымбалічнага грамадзянства bnr.belinter.net, стварэньне якога было ініцыятывай Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыі БНФ. Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі. Ваш камэнтар  Старонкі: 1
| | zly_juras | Так, розных самазванцаў развялася процьма, кшталту розных сурвіл-скразьнякоў. Не паддавайцеся таварышы на правакацыі. БНР - эўрапейская краіна. www.bnr.cz | 2008-09-24 17:55:05 |
| | ананім | | Вы, сп. Ю.М., як дзіцё малое. няўжо Вы ня ведалі, што Міхаіл Вашкевіч -- гэта прайдзісьвет, і, як гэта мякчэй сказаць, не зусім таго. Карацей, прыдурак ён. Ён заваліў усе сайты сваімі дурнаватымі прапановамі, і ўсе ведаюць, што з ім звязвацца сабе даражэй. | 2005-05-23 09:32:47 |
| | Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005 Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы |
| | |