Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Рэзалюцыя
ўрачыстага сходу па адзначэньні 87-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Нью Брансвіку, Нью Джэрзі, ЗША

Уважаючы на тое, што падваліны незалежнай і дэмакратычнай Беларусі былі закладзеныя Радаю Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 25 сакавіка 1918 году ў Менску, а такама тое, што

- узброеныя сілы БНР мужна баранілі незалежнасьць краю, але былі пераможаныя лічнейшым войскам Савецкай Расеі ў лістападзе 1920 году пад Слуцкам, а ў 1921 годзе Беларусь была падзеленая паміж Савецкай Расеяй і Польшчай, і

- пасьля каляпсу Савецкага Саюзу ў 1991 годзе Беларусь аднавіла сваю незалежнасьць; аднак пасьля 1994 году дэмакратычна прынятая Канстытуцыя была ўзурпаваная Аляксандрам Лукашэнкам, які фактычна ўвёў рэжым асабістай дыктатуры, і

- цягам апошняга дзесяцігодзьдзя дыктатарскі рэжым Лукашэнкі гвалтоўна прыціскае ўсялякую нязгоду з ягонай антыдэмакратычнай палітыкай, выкрадаючы й забіваючы сябраў дэмакратычнай апазыцыі, робячы Беларусь бастыёнам аднаўленьня Савецкай імпэрыі, і

- рэжым Лукашэнкі манапалізаваў масавыя сродкі, патаптаў канстытуцыйны прынцып падзелу ўладаў, фальшаваў выбары, падаўляў свабоду друку, русыфікаваў нацыянальную культуру, зьневажаў беларускую мову, а

- Кангрэс ЗША прыняў, а прэзыдэнт ЗША Дж. Буш 20 кастрычніка 2004 году падпісаў, надаўшы сілу закону, Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі, які скіраваны на забясьпечаньне свабодных выбараў, радыё- і тэлевяшчаньня на Беларусь, разьвіцьця незалежных масавых сродкаў, і ўзмацненьня дэмакратычных палітычных партыяў —

таму мы, удзельнікі гэтага ўрачыстага адзначэньня 87-х угодкаў Абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што сабраліся ў Нью Брансвіку, Нью Джэрзі, аднадушна пастанаўляем, што;

- мы выказваем нашую глыбокую падзяку Кангрэсу Злучаных Штатаў за наданьне праўнай моцы Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі й запрашаем падтрымаць эфэктыўнае фінансаваньне Акту дзеля належнай падтрымкі й разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі.

- мы заклікаем дэмакратычную апзыцыю ў Беларусі згуртавацца вакол адзінага кандыдата падчас маючых неўзабаве адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў дзеля стварэньня моцнага аб’яднанага фронту супраць тыраніі;

- мы заклікаем усіх свабодалюбных беларусаў аб’яднацца супраць аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, каб у блізкай будучыні бел-чырвона-белая рэвалюцыя паклала канец тыраніі гэтак, як зрабілі нашыя ўкраінскія браты.

Нью Брансвік, 20 сакавіка 2005 году


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы