Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Жартачкі

“Творчая” група Беларускага тэлебачаньня выправілася ў вёску, каб падрыхтаваць чарговы матар’ял для “самай чэснай перадачы”. Кіроўца мікрааўтобуса, на якім яны імчаліся па калдобістых дарогах, ня ўпісваецца ў паварот, і яны на поўным ходзе ўрэзваюцца ў бярозу, перакульваюцца некалькі разоў і спыняюцца ў гародзе аднаго селяніна. Селянін, выходзіць з хаты, каб паглядзець, што там здарылася, пасьля бярэ ў рукі рыдлёўку, капае яму і хавае пацярпелых.

Праз некалькі дзён, сьледчая брыгада, якая займалася пошукам згінуўшых, натрапіла на перавернуты мікрааўтобус і пытаецца ў селяніна, дзе падзеліся славутыя журналісты? “Я іх усіх пахаваў”, адказае сялянін. “А што, усе мёртвыя былі?”. “Шчыра кажучы, некаторыя казалі, што не. Але вы-ж самі ведаеце, якія яны брахуны”.

* * *

Кабета падымалася па прыступках i спатыкнулся. Вертыкальшчык, што iшоў за ёю, дапамог ёй стаць на ногi.

- О, дзякуй Вам, Вячаслаў Ваныч, чым магу Вам аддзячыць?

- Ну, - кажа той з усьмешкаю, - прыходзьце на сёлетнiх выбарах за мяне галасаваць.

- Што Вы кажыце? Я-ж каленам стукнулася, а не галавою!

* * *

Рэйсавы самалёт Менск-Кiеў ляцiць над Калiнкавiчамi. Сьцюардэса падбягае да пiлёта:

- Адчынiце, калi ласка, люк, тут двое з Калiнкавiчаў выйсьцi хочуць.

- Ага, учора аднаго выпусьцiў, а трое ўскочылi.

* * *

Зьезьдзiў беларус у Гiшпанiю на карыду. Прыехаў дамоў, і яго пытаюць:

- Ну як там карыда?

- Дык, проста, бычка забiлi ды ўсё.

- А чаго забiлi?

- Дык, звар’яцеў бычок.

- А чаго ён звар’яцеў?

- А ты-б што не звар’яцеў, каб у цябе перад носам маскальскiм сьцягам махалi?

* * *

У сувязi зь нявызначанасьцю ў сытуацыi з выбарамi ў ЗША, амэрыканцы зьвярнулiся па тэхнiчную дапамогу ў беларускi Цэнтарвыбаркам. У ЗША вылецела Ярмошына, i на сёньняшнi час атрыманыя новыя дадзеныя адносна выбараў у ЗША: зь вялiкiм адрывам перамагае Аляксандар Лукашэнка.

* * *

Размаўляе Лукашэнка па тэлефону:

- Добрая.. добрая.. дрэнная.. добрая.. не, гэта дрэнная.. Кідае слухаўку, выцірае пот з ілба й кажа:

- Нават бульбу безь мяне перабраць ня могуць!

* * *

Прыходзіць бабулька да сьвятара ў царкву і кажа:

- Айцец, у мяне гора, памёр мой любімы сабачка. Ці можна яго адпець?

- Як вы можаце такое багахульства гаварыць? - абураецца бацюшка - Ідзіце вунь да баптыстаў у суседнім квартале, яны гэта зробяць.

- Бацюшка, а ці хопіць двух тысячаў даляраў на адпяваньне? - пытаецца бабуля.

- Дык што-ж вы, даражэнькая, не сказалі, што сабачка быў праваслаўны!?

* * *

Заходняя Беларусь. Расейскі турыст у беларускай вёсцы пытае дзеда, які сядзіць каля хаціны :

- А ґде здесь, отец, грибочки пособирать можно?

Дзед яму адказвае:

- А ты іх, маскаліку, садзіў?!

* * *

Пачатак пяцідзесятых гадоў. Заходнебеларуская бабулька назаўсёды зьяжджае ў Польшчу. Прыходзіць у раённую ўправу міліцыі забраць дакумэнты, а там сядзіць расеец-камуніст, ды кажа:

- Чаво это ты, бабка, на старасьці лет надумала ўезжаць?

- Ды во, дзетачка, шукаю дзе жыць лепш. Хоць апошнія гады па-чалавечы пажыву.

- Э, бабка, харашо там, гдзе нас нет.

- Дык, я-ж, дзетачка, і шукаю, дзе вас няма!!!


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы