Маладзёвая бачына №1
Паважаныя чытачы!
Прапаноўваем Вашай увазе новы разьдзел газэты, прысьвечаны й зроблены для моладзі. Цягам апошніх гадоў колькасьць беларускіх эмігрантаў значна павялічылася, і іх пераважную большасьць складае моладзь. Нажаль, да гэтае пары ў ЗША не існуе выданьня, якое-б закранала праблемы маладога пакаленьня беларусаў, факусавала ўвагу на іхных захапленьнях ды інтарэсах. Стварэньне маладзевай старонкі ў газэце зьяўляецца спробаю “Беларуса” адрэагаваць на патрабаваньні й чаканьні новага чытацкага кола газэты.
Справа гэтая новая, таму мы разьлічваем на падтрымку з боку чытачоў. Нам неабходна ведаць, што цікава маладой аўдыторыі, якія тэмы й матар’ялы моладзь хацела-б бачыць на гэтай старонцы. Поле магчымых рубрыкаў і артыкулаў не абмежаванае, і кожны можа стаць іхным аўтарам. У гэтым нумары, які прэзэнтуе маладзёвую старонку, мы сьвядома не даём ёй назву. Прапаноўваем Вам, шаноўныя чытачы, абраць для яе імя, і якім яно будзе залежыць ад Вас.
Калі ласка, дасылайце ўсе Вашыя матар’ялы, ідэі, заўвагі, прапановы на адрас рэдакцыі (hazetabielarus@att.net) ці адказнага за маладзеёвую старонку (moladz_bielarus@tut.by). Чакаем на Вашыя водгукі.
Рэдакцыя маладзёвай старонкі
У гэтым нумары:
Беларусь належыць да Эўропы
Зноў пра 75 ці містэрыі 2005
Канцэрт Лявона Вольскага ў Дэлявэры
...неабходна арганізоўваць культурнае жыцьцё...
Жартачкі
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.