Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
СУСТРЭЧА Ў АНТВЭРПЭНЕ

Сяргей ПАШКЕВІЧ
Прэс-сакратар БЭЗ


У Антвэрпэне (Бэльгія) 31 студзеня 2005 году адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (БЭЗ) з прадстаўнікамі паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. У ёй прымалі ўдзел спн. Зоя Смаршчок-Жалязоўская, сп. сп. Янка Жучка, Аляксей Арэшка, старшыня БЭЗу Зьміцер Піменаў, намесьнік старшыні БЭЗу Ігар Лазарчук.

Гэта ўжо ня першая сустрэча такога кшталту. Ад пачатку гуртаваньня ў Бэльгіі палітычных уцекачоў зь Беларусі беларускія вэтэраны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Дзякуючы іх дапамозе была заснаваная беларуская грэка-каталіцкая парафія ў Антвэрпэне. Супольна праводзяцца сьвяткаваньні беларускіх нацыянальных сьвятаў. Ня гледзячы на паважны ўзрост, нашыя старэйшыя сябры ўдзельнічалі ў пікетаваньні беларускай амбасады й установаў Эўразьвязу. Спн. Смаршчок-Жалязоўская і сп. сп. Арэшка і Жучка пакінулі Беларусь падчас Другой сусьветнай вайны, прайшлі праз усе выпрабаваньні й захавалі ў сваіх сэрцах Беларусь.

Падчас сустрэчы было абмеркаванае сёньняшняе становішча ў Беларусі й замежжы. Беларускія вэтэраны распавялі пра станаўленьне беларускіх арганізацыяў у Эўропе, былі запісаныя ўспаміны пра жыцьцё і дзейнасьць дыяспары. Для беларускай бібліятэкі былі падараваныя кнігі й падшыўка часапіса “Наперад”.


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы