ПІКЕТ У БРУКСЭЛІМікалай РАМАНАЎУ Бруксэлі праходзіла 30 студзеня 2005 году акцыя “Свабоду Міхаілу Марынічу!” Справа гэтага палітыка была сфабрыкаваная ўладамі, і ён атрымаў 5 гадоў зьняволеньня. Марыніч мог быць даволі пэрспэктыўным супернікам Лукашэнку на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, бо карыстаўся падтрымкаю пэўнай часткі намэнклятуры й меў сувязі ў Маскве.
У сталіцы Эўрапейскага Зьвязу сабраліся людзі, лёс якіх закінуў за межы роднай Беларусі. Былі прадстаўнікі розных палітычных партыяў, людзі неабыякавыя да таго, што адбываецца на Бацькаўшчыне. Арганізаваў акцыю Беларускі Цэнтар у Бэльгіі. Шмат працы зрабіла адная з кіраўнікоў Цэнтру Галіна Мацюшына.
Пікет праходзіў у цэнтры Бруксэля. Пікетоўцы стаялі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й партрэтамі Марыніча ды зьніклых раней беларускіх палітыкаў. Былі ўзьнятыя таксама сьцягі Эўразьвязу і Бэльгіі – краіны, што дала прытулак людзям, якія ня згодныя з рэжымам Лукашэнкі.
Да пікетоўцаў падыходзіў афіцэр службы бясьпекі спытаць пра дазвол на акцыю і болей ніякіх пытаньняў не было.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.