Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ЯНКІ ЮХНАЎЦА

Сяржук СОКАЛАЎ-ВОЮШ, Старшыня Прэміяльнага камітэту

На атрыманьне прэміі падалі свае творы 14 аўтараў зь Беларусі, Канады, Чэхіі, Эстоніі. Сярод іх як пачаткоўцы, гэтак і знаныя майстры слова, навукоўцы. На разгляд былі пададзеныя празаічныя й паэтычныя працы, а таксама навуковыя дасьледваньні.

Макс ШчурУ выніку галасаваньня Літаратурную прэмію ймя Янкі Юхнаўца ўшанаваў сваім раманам «Там, дзе нас няма» пісьменьнік Макс ШЧУР (гл. здымак справа). Яму аддалі першынства трое сяброў Прэміяльнага Камітэту. Яшчэ адзін голас быў пададзены за іншага аўтара. Адзін сябра Камітэту вызначыцца ня змог.

Неўзабаве ляўрэат выставіць на Беларускай Палічцы ўрыўкі са свайго раману, каб чытачы здолелі атрымаць пра яго ўяўленьне.

Журы вырашыла таксама адзначыць верш «Крэда» самага юнага ўдзельніка конкурсу - 12-цігадовага гімназіста зь Берасьця Ігнація Сокала. Яму будуць дасланыя кніжкі па гісторыі Беларусі.

Літаратурная прэмія ймя Янкі Юхнаўца заснаваная ў сакавіку 2004 году з мэтаю ўшанаваньня памяці выбітнага пісьменьніка-эмігранта ды спрыяньня разьвіцьцю літаратуры й прысуджаецца ў дзень нараджэньня пісьменьніка — штогод 3 лістапада.

Літаратурная Прэмія ймя Я. Юхнаўца — ёсьць прызнаньнем творчасьці Беларускага майстра слова з боку Беларусаў на чужыне.


Прапаноўваем вашай увазе некаторыя творы ці ўрыўкі зь іх, дасланыя на разгляд камітэту:

Макс ШЧУР: Там, дзе нас няма (урывак)
Крысьціна КУРЧАНКОВА: Па дарозе з Бабілёна да нябёсаў (урывак)
Вітаўт МАРТЫНЕНКА: Пошукі ідыліі
Ігнаці СОКАЛ (12 гадоў): Прысьвячаецца Васілю Быкаву
Зьміцер КАХАНЬСКІ: Ружанец
Тацяна ЛАЎРЫК: Немавеі


Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Ваш камэнтар
Імя 
Места 
Пошта 
Камэнтар 
Антыспам *  
* Увядзіце тэкст, які бачыце на малюнку справа. Гэта патрэбна нам для абароны ад аўтаматычных рэклямных паведамленьняў.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы