Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
MICROSOFT ПРЫЗНАЛА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Прэс-служба Партыі БНФ

Кампанія Microsoft паабяцала ўключыць беларускую мову ў стандартны набор моваў, якія падтрымліваюцца ў тэкставым рэдактары MS Word. Пра гэта паведаміў Сяргей Кручкоў, намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы: “Раней яны казалі, што гэта нямэтазгодна, але цяпер пагадзіліся з намі. Беларуская мова ўвойдзе ў стандартны набор, куды кампанія ўключыла каля 30 моваў сьвету”.

Распрацаваная зь ініцыятывы ТБМ праграма праверкі артаграфіі беларускае мовы “Літара 1.0” ёсьць найбольшым электронным слоўнікам беларускае мовы ў сьвеце. Унікальнасьць “Літары” і ў тым, што яна абыймае афіцыйную й клясычную традыцыі правапісу. У слоўнік уключана больш за 2 млн. славаформаў для кожнага варыянту правапісу.

Рашэньне Microsoft азначае, што беларуская мова будзе абслугоўвацца асноўнымі тэкставымі рэдактарамі. Шкада толькі, што дзеля гэтага нічагуткі не зрабіла цяперашняя беларуская дзяржава. Усе суседнія дзяржавы фінансуюць такія праекты й лябіруюць іх на міжнароднай арэне, бо разьвітая нацыянальная мова -адзін з падмуркаў сувэрэнітэту й міжнароднага аўтарытэту краіны”.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы