Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
У КАНГРЭСЕ ЗША

Радыё Свабода

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аднагалосна прагаласавала за рэзалюцыю №652, што заклікае ўрад Беларусі забясьпечыць дэмакратычны, празрысты й справядлівы выбарчы працэс на парляманцкіх выбарах 17 кастрычніка. Цікавая акалічнасьць: рэзалюцыя заклікае балтыйскія і скандынаўскія краіны падтрымліваць беларускую дэмакратыю, а Расея ўвогуле не згадваецца.

Ініцыятарам рэзалюцыі выступіў кангрэсмэн Даглас Бэройтэр ад штату Нэбраска, яшчэ 16 іншых кангрэсмэнаў падпісаліся пад рэзалюцыяй. У часе абмеркаваньня рэзалюцыі прадстаўнік ад штату Каліфорнія Том Лэнтас запатрабаваў электроннае галасаваньне. Вынікам было аднагалоснае прыняцьце рэзалюцыі – 412 кангрэсмэнаў прагаласавалі “за”.

У рэзалюцыі гаворыцца, што ўмоваю інтэграцыі Беларусі ў супольнасьць заходніх нацыяў ёсьць усталяваньне дэмакратычнай палітычнай сыстэмы.

Найбольш цікавым выглядае восьмы пункт рэзалюцыі, які заклікае міжнародную супольнасьць, і ў прыватнасьці Летуву ды іншыя балтыйскія і скандынаўскія краіны, падтрымліваць беларускія недзяржаўныя арганізацыі. Упершыню дакумэнт Кангрэсу, які разглядае беларускую сытуацыю, ня ўтрымлівае спасылак на Расею, а непасрэдна зьвязвае ўзаемадачыненьні дэмакратычных сілаў у Беларусі з паўночнаю Эўропаю.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы