Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
СЬВЯТКАВАНЬНЕ Ў ВІКТОРЫІ

Алег ШНЭК, Аўстралія

У нядзелю 27 чэрвеня 2004 году Беларускі Цэнтральны Камітэт у Вікторыі адзначыў выдатнейшую падзею ў змаганьні за незалежнасьць Беларусі - 60-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу.

Старшыня БЦКВ Алег Шнэк прывітаў прысутных і папрасіў хвілінаю цішы ўшанаваць памяць Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага, сяброў ураду БЦР, афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, юнакоў і юначак Саюзу Беларускай Моладзі, усіх змагароў за вольную Беларусь.

Потым сп. А. Шнэк прачытаў прывітаньне ад Краёвага Штабу Беларускага Вызвольнага Фронту. Затым сп. Янка Барысевіч прачытаў зьмястоўны даклад на тэму дня. Наступна прысутныя выказалі свае погляды на сытуацыю ў сёньняшняй Беларусі.

Мастацкая частка складалася з дэклямацыі вершаў спн. Вераю Шайпак і сп. Аўгенам Грушам.

На заканчэньне прысутныя пад музычны акампанэмэнт прасьпявалі беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”,

Пасьля афіцыйнай часткі ўдзельнікі сьвяткаваньня ў таварыскай бяседзе з пачастункам, прыгатаваным сябрамі БЦК, правялі рэшту дня.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы