Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
КОШТ ВІЗАЎ

Радыё Свабода

Зь 1 траўня краіны-суседзі Беларусі, якія ўступаюць у Эўразьвяз, уводзяць новыя правілы ўезду на сваю тэрыторыю для беларусаў.

Найбольш сур'ёзныя зьмены прынялі ўлады Польшчы. Цяпер іншаземец, які ўяжджае на тэрыторыю Польшчы, павінен мець фінансавыя сродкі для аплаты за пражываньне, харчаваньне і праезд. У суме 100 злотых на кожны дзень знаходжаньня, аднак агулам ня менш чым 500 злотых - для асобаў, якім больш за 16 гадоў. Тым, каму менш за 16 гадоў, трэба мець 50 злотых на кожны дзень знаходжаньня і 300 злотых у агульнай суме. Дакумэнтамі, якія пацьвярджаюць наяўнасьць фінансавых сродкаў, могуць быць: падарожны чэк, крэдытная картка, даведка пра наяўнасьць грошай ў польскім банку, альбо арыгінал запрашэньня".

Пры ўезьдзе ў Польшчу зь 1 траўня беларусы павінны таксама мець мэдычную страхоўку, альбо суму ў 300 злотых на кожны дзень магчымага лячэньня. Гэтую страхоўку можа замяняць арыгінал запрашэньня. Затое польскія візы для грамадзянаў Беларусі патаньнеюць удвая, аднаразовая польская віза будзе каштаваць 5 эўра, двухразовая - 8, і шматразовая - 24 эўра.

Візы ў Латвію для беларусаў, наадварот, падаражэюць. Аднаразовая віза будзе каштаваць 35 эўра, замест 20. І ўсе шматразовыя візы, у тым ліку й двухразовыя, паўгадавая, гадавая - будуць каштаваць 70 эўра. Гэта зьвязана з патрабаваньнямі Шэнгенскай дамовы, да якой Латвія зьбіраецца далучыцца ў 2007-м ці 2008-м годзе. На латвійскіх візах будуць зьмяшчацца каляровыя фатаграфіі атрымальніка.

Летува таксама зьбіраецца далучыцца да Шэнгенскага пагадненьня, але пакуль асаблівых зьменаў уезду ў гэтую краіну не адбудзецца. Ранейшымі пакуль застаюцца і нормы ўвозу ў Летуву алькаголю й тытуню.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы