Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
НОВАЯ КНІГА

(Я.З.)

Бібліяграфія беларускага друку на Захадзе.
Апрацавалі Вітаўт Кіпель і Зора Кіпель
Ross Publishing Inc. Нью Ёрк, 2004. 150 с.

Гэта плён крапатлівай і шматгадовай працы др. Вітаўта Кіпеля і сьв. пам. Зоры Кіпель. Прыгожа выдадзеная, у цьвёрдай вокладцы, кніга дае пералік друкаванага набытку беларускай эміграцыі. Свайго роду калектыўнае бібліяграфічнае аблічча дыяспары "на захад ад Польшчы", як тлумачаць укладальнікі.

Кніга, апрача прадмовы й уступу (па-ангельску і па-беларуску) ды пасьмяротнай згадкі пра Зору Кіпель, мае два асноўныя разьдзелы:

1. пэрыядычныя выданьні па-беларуску (кірыліцай і лацінкай)

2. беларускія пэрыядычныя выданьні на іншых мовах.

Зьмешчаныя таксама ілюстрацыі вокладак чатырох часапісаў: "Iskry Skaryny" (Praha), "Kaharka" (лягер ДП), "Новые Жыцьцё" (Сыднэй) і "Полацак" (Кліўленд).

У канцы кнігі даецца вельмі патрэбны, асабліва дасьледнікам у Беларусі, "Слоўнік скаротаў, ужываных у беларускім эміграцыйным друку" (галоўна назовы арганізацыяў).

Ва ўступе сказана: "Пад тэрмінам "Беларускі друк на Захадзе" разумелася друкаваная прадукцыя, якая стваралася беларусамі, беларускімі арганізацыямі, цэрквамі, установамі ў беларускай і не беларускіх мовах (ангельскай, нямецкай, французскай і інш.). У паняцьце "Беларускі друк на Захадзе" ўлучаліся гэтаксама друкі-кнігі, лістоўкі, падручнікі, якія ствараліся-друкаваліся небеларускімі ўстановамі, арганізацыямі, асобамі небеларускага паходжаньня, але якія маюць значаньне для беларускай культуры й нацыі. Прыкладам, лісты-дэкрэты-пасланьні Папы Рымскага ці Канстантынопальскага Патрыярха, дзяржаўныя друкі Кангрэсу ЗША ці Міжнароднае Лігі Правоў Чалавека, якія тычацца Беларусі."

На пачатку кнігі зьмешчаны пералік бібліятэкаў дзевяцёх цэнтральна- і ўсходне-эўрапейскіх кранаў, у галоўныя бібліятэкі якіх ад імя сям'і Вітаўта й Зоры Кіпеляў будуць высланыя асобнікі гэтай бібліяграфіі. У Беларусі названыя 19 бібліятэкаў, у тым ліку абласныя і ўнівэрсытэцкія.
Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы