Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
ЗАЛЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА

Сьвятлана БЕЛАЯ

У Старых Дарогах, у музэі выяўленчага мастацтва з фонду Анатоля Белага створаная першая ў Беларусі заля, прысьвечаная Васілю Быкаву. У ёй разьмясьцілася звыш 200 экспанатаў. Гэта кнігі пісьменьніка зь ягонай асабістай бібліятэкі, выдадзеныя на розных мовах сьвету, чатыры прыжыцьцёвыя алейныя і графічныя партрэты Васіля Быкава мастакоў Яўгена Ціхановіча і Анатоля Крывенкі, шмат графічных працаў мастакоў Юрыя Герасіменкі, Уладзімера Немагая, Георгія Паплаўскага, створаных па матывах твораў пісьменьніка. У экспазыцыі ёсьць і малюнкі самога Васіля Быкава, гэта дом, дзе ён нарадзіўся, дом, дзе жыў, царква, у якой яго хрысьцілі й школа ў якой ён вучыўся. У залі прадстаўлена шмат асабістых рэчаў пісьменьніка: ручкі, якімі ён пісаў свае творы, запісная кніжка, дыплёмы ўзнагародаў, тэлефонны даведнік Саюзу пісьменьнікаў з адзнакамі Быкава, тэатральныя афішы спэктакляў, пастаўленых па ягоных творах.

Вялікую частку экспазыцыі займаюць фатаграфіі пісьменьніка зь сябрамі, калегамі,ведамымі дзеячамі. Фатаздымкі аформленыя тэматычна на стэндах пад шклом, а таксама ў альбомах. Вялікую частку экспанатаў перадала залі жонка Васіля Быкава.










Нагадваем, што погляды і меркаваньні, выказаныя ў артыкулах, належаць выключна іх аўтарам, і не абавязкова супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.
Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2011. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы