Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Аб’явы

МІТЫНГ І ШЭСЬЦЕ НА ГАДАВІНУ ЧАРНОБЫЛЯ

У СУБОТУ, 26 красавіка 2008 году, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) ладзіць мітынг і шэсьце, прысьвечаныя 22-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

БАЗА выказвае салідарнасьць зь беларусамі, якія і сёньня жывуць на забруджаных радыёактыўнымі рэчывамі землях, зь ліквідатарамі й пэнсіянэрамі з чарнобыльскай зоны, якіх рэжым Лукашэнкі пазбавіў апраўданых і заслужаных ільготаў. БАЗА выказвае салідарнасьць з усімі змагарамі за вольную Беларусь, для якой панаваньне рэжыму Лукашэнкі з яго этнацыдам і зьнішчэньне нацыянальнай гісторыі, мовы, культуры роўныя па зьнішчальнай сіле Чарнобыльскай катастрофе ў духовай сфэры.

Запрашаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі, якая пачнецца а 12:00 папаўдні на Мангэтане каля будынку кансуляту Беларусі на 3-й Авэню (пры 44-й вуліцы) і будзе працягнутая каля штаб-кватэры ААН на 1-й Авэню (пры 43-й вуліцы).

Бліжэйшая станцыя падземкі: Grand Central-42 Street, лініі № 4, 5, 6, 7.

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы