Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Аб’явы

БЕЛАРУС—2008

Рэдакцыя "Беларуса" нагадвае, што працягваецца падрыхтоўка да друку літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа "БЕЛАРУС 2008". Гэта будзе літаратурны зборнік мастацкіх твораў у выглядзе "тоўстага" часапісу.

Зьмясьціць свае творы ў альманаху маюць права ўсе аўтары, якія пішуць па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаваньне - аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.

Плануемы час выхаду альманаху ў сьвет - жнівень 2008 году.

Свае творы аўтарам найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: hazetabielarus@att.net У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусьветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:

BIELARUS / P. O. Box 3225 / Farmingdale, NY 11735 USA

Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркомаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.

Кожнаму аўтару, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі-б паведаміць сваім чытачам.

Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 травеня 2008 году.

Пасьля выхаду альманаху ў сьвет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бескаштоўна. Аўтары пры жаданьні змогуць замовіць дадатковую колькасьць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазьней.

Ганарараў аўтарам рэдакцыя "Беларуса", нажаль, выплочваць ня можа, бо не зьяўляецца камэрцыйным выданьнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.

З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю. Жадаем посьпехаў!

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы