Рассылка

Апытаньне



 
№570 ВЕСТКІ Маладзёвая бачынаАб’явыПрэмія ЮхнаўцаКрама
Аб’явы

Шаноўныя чытачы!

У выдавецтве нашай газэты ў пачатку кастрычніка быў выдрукаваны літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2007 год, збор матар’ялаў для якога пачаўся ў верасьні летась і цягнуўся да 1 чэрвеня сёлета.

На амаль 200 старонках гэтага часапісу зьмешчаныя творы 18 аўтараў зь 9 розных краінаў сьвету. Нагадваем, што зьмясьціць свае творы ў альманаху маглі толькі тыя аўтары, якія сёньня жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсьць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменьнікі й паэты, але большасьць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.

Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у падрыхтоўцы гэтага вельмі патрэбнага і, спадзяёмся, цікавага для ўсіх вас выданьня: хто парадамі, хто грашовым ахвяраваньнем, а хто хай сабе толькі сваім зацікаўленьнем. Прыбытак ад распаўсюду гэтага нумару цалкам пойдзе на падрыхтоўку друку наступнага.

Каб замовіць альманах поштаю ў межах Злучаных Штатаў, дашліце, калі ласка, аплату ў памеры $15 (чэкам ці грашовым пераводам) на адрас рэдакцыі:

BIELARUS
P. O. Box 3225
Farmingdale, NY 11735
Чэкі выпісвайце на імя BIELARUS.


Замовы з дасылкаю ў Канаду каштуюць $18, ва ўсе іншыя краіны $20.

Не забудзьце падаць дакладны адрас, куды трэба будзе даслаць вашую замову.

Усе аўтары, а таксама асобы, якія зрабілі грашовыя ахвяраваньні на выданьне сёлетняга альманаху атрымаюць яго па пошце бясплатна ў самы бліжэйшы час.

Альманах можна таксама набыць на штомесячных паседжаньняў нью ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Ад сёньняшняга дня пачынаецца падрыхтоўка да выданьня наступнага выпуску альманаху, які заплянаваны на верасень 2008 году. Падрабязьней з умовамі ўдзелу й патрабаваньнямі да твораў можна пазнаёміцца на бачыне 7.

Спадзяёмся на вашую падтрымку і зацікаўленьне і ў будучым. З удзячнасьцю прымем ахвяраваньні на друк наступнага нумару гэтага выданьня. Ахвярадаўцы першымі атрымаюць альманах пасьля выхаду з друку, а іхныя прозьвішчы будуць пададзеныя ў прадмове.

Выдаецца БАЗА inc. © Biełarus, 1950-2009. Праґрамаваньне і дызайн — © mikhed.ru, 2005
Хостынг — 1and1, падтрымка сайта — Iрына Дзесюкевiч luna-roja.com
Перадрук дазваляецца толькі пры ўмове зазначэньня крыніцы