Аб’явыРэдакцыя газэты “Беларус” пачынае падрыхтоўку да друку літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “БЕЛАРУС 2008”. Гэта будзе літаратурны зборнік мастацкіх твораў у выглядзе “тоўстага” часапісу.
Зьмясьціць свае творы ў альманаху маюць права ўсе аўтары, якія пішуць па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаваньне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі. Спадзяёмся выдаваць такі зборнік штогод.
Плануемы час выхаду ў сьвет наступнага нумару – жнівень 2008 году.
Свае творы аўтарам найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на адрас: hazetabielarus@att.net. У выключных выпадках, калі аўтары ня маюць доступу да сусьветнага сеціва, творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:
BIELARUS / P. O. Box 3225 / Farmingdale, NY 11735 USA
Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркомаўкай, у альманаху будуць надрукаваныя тарашкевіцай.
Кожнаму аўтару, хто вырашыць даслаць творы для альманаху, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію і, калі захочуць, дадатковую інфармацыю пра сябе, якую яны хацелі-б паведаміць сваім чытачам.
Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 травеня 2008 году.
Пасьля выхаду альманаху ў сьвет кожны аўтар атрымае адзін асобнік бясплатна. Аўтары пры жаданьні таксама будуць мець магчымасьць замовіць дадатковую колькасьць асобнікаў па сабекошту, які будзе паведамлены ім пазьней.
Ганарараў аўтарам рэдакцыя “Беларуса”, нажаль, выплочваць ня можа, бо не зьяўляецца камэрцыйным выданьнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.
Ці вы пачатковец, які толькі адчуў у сабе здольнасьць да прыгожага пісьменства, ці ўжо вядомы літаратар, але не прапусьціце ўнікальную магчымасьць данесьці свае творы да чытачоў.
Далучайцеся да нашага праекту!
З пытаньнямі кантактуйце рэдакцыю. Жадаем посьпехаў!